S.T.A.L.K.E.R.: Shadow of Chernobyl

S.T.A.L.K.E.R.: Shadow of Chernobyl

Not enough ratings
S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю ПА-БЕЛАРУСКУ
By HASPADAR
Інструкцыя ўсталяваньня беларускага перакладу да першае часткі S.T.A.L.K.E.R.
6
3
3
2
   
Award
Favorite
Favorited
Unfavorite
📌 АБ ПРАЕКЦЕ

BELARUSITY — суполка рупліўцаў, што паставілі на мэце пашыраць беларускую мову й рабіць кампутарныя гульні даступнымі для беларусаў.

Мы ўжываем натуральныя словы, выразы, адметы беларускае мовы і стараемся, каб нашыя пераклады мелі найвышэйшую якасьць.


Гульні — папулярная частка культуры. Але празь нястачу беларускае лякалізацыі беларусы змушаныя гуляць на чужых, не заўжды зразумелых, мовах.

Мы хочам зьмяніць сытуацыю й паказаць, што беларуская мова жывая, сучасная й разнастайная, натхніўшы беларусаў ужываць і пашыраць яе.


Гуляйце з нашымі перакладамі, давайце водгук і паведамляйце пра хібы. Расказвайце пра нас у сетках, дзялецеся ізь сябрамі. Ваш удзел натхняціме нас!

Яшчэ вы можаце ахвяраваць нам грошы. Гэта дазволіць нам рабіць больш якасных перакладаў, разьвіваць праект, паляпшаць сайт і наймаць актораў агучваньня.
✒️ ПРА ПЕРАКЛАД
Задума перакласьці S.T.A.L.K.E.R. зьявілася прыкладна 7 гадоў таму. Тады ведаў і досьведу было замала, але пераклад пачаўся.



З таго часу мы перарабілі ўсё цалкам наноў двойчы, намагаючыся даць добрую якасьць. Праца над перакладам была вельмі цікавая, бо вымагала разьвязаньня многіх пытаньняў. Гэта завабіла нас паглыбіцца ў беларускую мову, ґрунтоўна вывучыць яе, знайсьці й аднавіць забытыя словы.



Каб гульня адчувалася жывою, мы напоўнілі свой пераклад самавітымі беларускімі словамі, трапнымі выразамі й іншымі залацінкамі; пастараліся ўжыць самыя разнастайныя адметы беларускае мовы.



Арыґінальны тэкст меў нямала абмылаў (прыкладам, неадпаведнасьці або стары матар’ял) — мы паправілі гэта й зрабілі тэкст зручнейшым да чытаньня.



Мы ўжываем клясычны правапіс БКП-2005, бо ўважаем, што ён лепш перадае беларускую мову на пісьме.



Пераклад быў перачытаны колькі разоў, аднак у ім усё шчэ маглі застацца хібы. Будзем удзячныя, як вы паведаміце нам пра іх.

Трэйлер:
⠀1️⃣ Сьцягнуць пераклад
Зайдзеце на старонку зь перакладам: https://www.belarusity.com/stalker-soc

Там можна прачытаць пра гісторыю перакладу, ягоныя асаблівасьці й іншыя цікавінкі.

Націсьніце кнопку „Сьцягнуць пераклад“, калі хочаце гуляць з кірыліцаю, або „Ściahnuć pieraklad“, калі хочаце гуляць з лацінкаю.



Спасылка перанясе вас на Google Drive. Націсьніце кнопку „Download“.



Google папярэдзіць, што архіў завялікі, і таму ня можа праверыць яго на вірусы. Гэта нармальна. У нашым перакладзе толькі тэкставыя файлы, зьмененыя файлы шрыфтоў у фармаце „.dds“, гульнявыя відэа ў фармаце „.ogm“ і адзін файл „.pdf“ з інструкцыяю. Ніякіх вірусаў.

Націсьніце кнопку „Download anyway“ і сьцягнеце архіў зь перакладам (нарэшце).

⠀2️⃣ Перад усталяваньнем
Пераклад вымагае немадыфікаванае гульні (вэрсія 1.0006).

https://store.steampowered.com/app/4500

Беларускі пераклад ґрунтуецца на ўкраінскай вэрсіі, таму ў наладах трэ зьмяніць мову гульні на ўкраінскую.

Націсьніце праваю кнопкаю мышы на гульню ў вашай бібліятэцы й выберыце пункт „Properties…



Побач із тытулам „Language“ націсьніце на сьпіс. Там выберыце „Українська (Ukranian)“.



Steam сьцягне й усталюе ўкраінскую мову — гэта зойме пэўны час, залежыць ад інтарнэту.

Дарма што пераклад працаваціме зь іншымі мовамі, субтытры ня будуць сынхранізаваныя.
⠀3️⃣ Усталяваньне
Націсьніце на гульню ў бібліятэцы → „Manage“ → „Browse local files“.



Адчыніцца тэчка з гульнёю. Скапіюйце туды тэчку „gamedata“ з архіву зь беларускаю лякалізацыяю.



Гэта ўсё. Цяпер засталося толькі запусьціць.



Прыемнае гульні!
❤️ АХВЯРАВАЦЬ
Вы можаце ахвяраваць нам вольную колькасьць грошай — з банкаўскае карткі цераз пляцоўку Buy me a coffee[buymeacoffee.com] (зь Беларусі — праз VPN). Вашая помач прыяе разьвіцьцю BELARUSITY й наступным перакладам.



⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀       https://buymeacoffee.com/belarusity
🔗 СПАСЫЛКІ
Далучайцеся да нашых сеткаў, каб сачыць за абнаўленьнямі й наступнымі перакладамі.
3 Comments
IBAH_OPEX_2137 Apr 20 @ 12:20pm 
Дзякуй вялікі!:os_sun:
Big Bad Wolf Apr 20 @ 10:53am 
Вы супер, дзякуй вялікі вам. Хоць і не гуляю ў сталкер але я вельмі шчаслівы што натрапіў на вас, прыемна бачыць што існуюць каманды перакладу гульняў на родную мову!
Падпіска паўсюль, буду актыўна вас падтрымліваць
đøøma Apr 20 @ 8:28am 
Дзякуй за працу:steamthumbsup: